viasna on patreon

Штраф у 155 тысяч рублёў за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня

2006 2006-10-10T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыйная камісія пры Наваполацкім гарвыканкаме аштрафавала на пяць базавах адзінак (155 тысяч рублёў) грамадзкага актывіста Валера Шаўчэнку.

Па інфармацыі Радыё Свабода, такое пакараньне яму далі за парушэньне правілаў добраўпарадкаваньня населеных пунктаў і на аснове пратаколу інспэктара ДАІ. Паводле пратаколу, грамадзянін Шаўчэнка прыпаркаваў свой аўтамабіль на газоне.

Як засьведчыў актывіст, ён і ягоныя суседзі заўсёды ставілі машыны наўзбоч дарогі, аднак дагэтуль нікога да адміністрацыйнай адказнасьці не прыцягвалі. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні яму выпісалі адразу пасьля таго, як ён абскардзіў у судзе дзеяньні кіраўніцтва гарвыканкаму.

Свойчас мясцовая вэртыкаль не дала дазволу на правядзеньне месячніка салідарнасьці з палітвязьнямі, які меў адбывацца ля гарадзкога палацу культуры. З гэтай нагоды Валер Шаўчэнка зьвярнуўся ў суд і, паводле ягоных словаў, быў аштрафаваны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства