Паўла Вінаградава абвінавацілі ў дробным хуліганстве
https://spring96.org/be/news/51944
2012
2012-04-25T17:40:23+0300
2012-04-25T17:40:23+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/vinagradau1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Былога палітвязня Паўла Вінаградава,затрыманага сёньня ў памяшканні крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёну Менска, даставілі ў суд Савецкага раёну Менска па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ).
На судзе актывіст кампаніі “Гавары праўду” заявіў хадайніцтва аб прыцягненні да разгляду адміністратыўнай справы ягонага адваката. Суддзя Дзмітрый Паўлючэнка задаволіў хадайніцтва і перанёс разгляд справы на 14 гадзінаў 26 красавіка. Да гэтага часу Павал Вінаградаў змешчаны ў Цэтр ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.