viasna on patreon

Дзяржвыданне рыхтуе грамадскую думку аб “непажаданасці” назіральнікаў АБСЕ

2012 2012-04-04T09:43:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/vybarchyucastak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Брэсцкая дзяржаўная газета “Заря” у адной са сваіх апошніх публікацый пад красамоўным загалоўкам ”Миссия предсказуема” задаецца пытаннем: ці варта запрашаць замежных назіральнікаў на выбары ў Беларусі? Аўтар публікацыі Яўген Ліцвіновіч вырашыў прааналізаваць працу назіральнікаў на нядаўніх выбарах прэзідэнта Расіі і зрабіў выснову, што прадстаўнікі АБСЕ вынеслі заўчасна падрыхтаваную негатыўную адзнаку гэтай выбарчай кампаніі. “Ці варта запрашаць такіх загадзя праінструктаваных, прадузятых назіральнікаў, калі само іх знаходжанне на выбарах губляе усялякі сэнс?”, - пытаецца журналіст дзяржаўнай газеты, дадаючы, што бесстароннасць АБСЕ “даўно выклікае іранічную ўсмешку”. Пасля чаго аўтар выдае, бадай што, галоўную мэту сваёй публікацыі, апавядаючы, што “ў падобнай сітуацыі рызыкуе апынуцца восенню, падчас парламецкіх выбараў, Беларусь”. Аўтар артыкула упэўнены, што паколькі беларускай апазіцыі няма ў цяперашнім складзе Палаты прадстаўнікоў і сама апазіцыя не вельмі жадае трапіць у парламент, назіральнікі ад АБСЕ пазбаўлены магчымасці “стратэгічнага манеўра”. “Ім нічога не застаецца, акрамя як паводле расійскага варыянта спасылацца на “недэмакратычную” прадказальнасць вынікаў галасавання. Пры такім прагназуемым раскладзе сам прыезд назіральнікаў місіі АБСЕ для Беларусі азначае не больш, чым пустую фармальнасць у дадатак да лішняй падставы дыскрэдытацыі краіны”, - сцвярджае Яўген Ліцвіновіч. На прыкладзе гэтай публікацыі ў дзяржаўнай прэсе можна рабіць выснову, што беларускую грамадскасць ужо рыхтуюць да таго, што міжнародных назіральнікаў могуць палічыць “непажаданымі” асобамі падчас надыходзячай выбарчай кампаніі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства