viasna on patreon

Дэпутату Вілейскага райсавету адмовілі ў правядзенні пікету

2012 2012-03-16T10:55:12+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maciun.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дэпутат Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Іосіф Маціюн атрымаў адмову ў правядзенні пікета супраць парушэння ягоных канстытуцыйных правоў, якраз на Дзень канстытуцыі, паведамляе сайт Vialejka.org.

Старшыня Вілейскага райвыканкама ў адказе дэпутату заявіў, што гарадскі парк не з'яўляецца месцам правядзення масавых мерапрыемстваў. Але раней на гэтым самым месцы праводзілі мерапрыемствы супрацоўнікі раённага аддзелу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і Міністэрства ўнутраных спраў.

Апроч таго, у якасці падставы для адмовы старшыня райвыканкаму адзначае той факт, што ў сваім звароце Іосіф Маціюн не патлумачыў, як ён збіраецца арганізоўваць у парку меры грамадскага парадку і бяспекі, а таксама медыцынскае абслугоўванне.

Нагадаем, што з сябрам Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Іосіфам Маціюном, які працаваў настаўнікам гісторыі ў Вілейскай гімназіі №2, не працягнулі кантракт з-за яго грамадзянскай пазіцыі і гулянняў на Цэнтральнай плошчы па серадах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства