viasna on patreon

Жану Літвіну і Міхася Янчука не выпусьцілі з краіны

2012 2012-03-15T10:29:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/na_miazhy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна не змагла сёньня раніцай вылецець зь менскага аэрапорту ў Варшаву. Памежнікі заявілі, што ёй “часова абмежаваны” выезд за мяжу, і паставілі ў ейны пашпарт адпаведны штамп.

Такі самы штамп аб забароне выезду з краіны паставілі сёньня а 6-й раніцы ў пашпарт журналіста тэлеканалу “Белсат” Міхася Янчука, які пераязджаў беларуска-польскую мяжу на цягніку “Масква-Варшава”.

Нагадаем, што напачатку сакавіка інтэрнет-партал TUT.BY паведаміў, што беларускія ўлады разглядаюць “магчымасць абмежавання выезду з краіны для асобаў, якія прама заклікалі да ўвядзення санкцый супраць Беларусі” і “папярэдне ў спісе значыцца 108 прозвішчаў”.

На сёньняшні дзень вядома пра наступных асобаў, якім забаронены выезд з Беларусі:

1. Анатоль Лябедзька, старшыня АГП;

2. Сяргей Калякін, старшыня партыі “Справядлівы свет”;

3. Віктар Карняенка, намесьнік кіраўніка Руху «За Свабоду»;

4. Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні ПЦ”Вясна”;

5. Андрэй Дынько, шэф-рэдактара «Нашай Нівы»;

7. Алег Гулак, старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту;

8. Міхась Янчук, журналіст “Белсат” ;

9. Жанна Літвіна, старшыня БАЖ;

10. Андрэй Бандарэнка, кіраўнік інфармацыйна-асьветніцкай установы "Платформа"

11. Гары Паганяйла, юрыст Беларускага Хельсінскага камітэту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства