viasna on patreon

Чатыром “малафронтаўцам” разам – 60 сутак арышту

2012 2012-03-12T08:56:39+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 сакавіка  ў Ленінскім судзе Менска адбыўся разгляд адміністратыўных спраў  чатырох актывістаў «Маладога фронту» Міхася Мускага, Змітра КрэмянецкагаРамана Васільева і Уладзімера Яроменкі, якія былі затрыманыя яшчэ 7 сакавіка.

Усіх прызналі вінаватымі ў парушэньні артыкула 23.34 КаАП РБ ( арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве)  і пакаралі арыштам на 15 сутак.

Правабаронцы мяркуюць, што да былога палітвязня Уладзімера Яроменкі пасьля адбыцьця арышту могуць быць ужытыя меры крымінальнага нагляду.

На іх былі складзеныя пратаколы за ўдзел у акцыі-перфомансе што адбылася 29 лютага калі будынку Міністэрства замежных спраў Беларусі “Падцярыцеся!”. Ранкам невядомыя юнакі закідалі МЗС рулонамі туалетнай паперы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства