viasna on patreon

Барысаў: Праваабаронца падарыў віцэ-прэм'еру Канстытуцыю

2012 2012-03-05T09:57:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kanstytucija.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пасля заявы віцэ-прэм'ера Анатоля Тозіка аб тым, што наведванне паліклінік трэба зрабіць платным, барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч адправіў у Саўмін зварот, разам з якім пераслаў і Канстытуцыю РБ.

У сваім звароце ў Савет міністраў РБ праваабаронца піша: “У сувязі з прапановай намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Тозіка А.А. аб увядзенні платы за наведванне паліклінік ў памеры 5000 рублёў, агучанай ім на выніковай калегіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь 2 сакавіка 2012, пасылаю Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Прапаную таварышу Тозіку А.А. больш уважліва азнаёміцца са зместам арт. 45 Канстытуцыі”.

“Дарэчы, падарунак Тозіку абыйшоўся мне зусім танна, - распавядае Алег Мацкевіч. - У кнігарні брашура каштуе ўсяго 3400 рублёў. Але сапраўдная дэвальвацыя Канстытуцыі адбываецца не на паліцах крам. А дзякуючы безадказнасці “дзяржаўных мужоў”.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства