viasna on patreon

Зінаіда Міхнюк скардзіцца ў Вярхоўны суд

2012 2012-03-02T10:45:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/brest-mihniuk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адна з ініцыятараў праведзенага ў Брэсце 8 кастрычніка мінулага году Народнага сходу спрабуе дамагчыся адмены рашэння суду першай інстанцыі, які пакараў яе адміністрацыйным штрафам памерам у дзве базавыя велічыні (70 тысяч беларускіх рублёў). Пазней Брэсцкі абласны суд пакінуў гэтае рашэнне без зменаў.

У сваёй скарзе Зінаіда Міхнюк зноў нагадвае падрабязнасці той падзеі, калі міліцыянты затрымалі яе яшчэ да пачатку Народнага сходу і адвезлі ў пастарунак, пратрымаўшы там каля трох гадзін, пасля чаго быў складзены пратакол, паводле якога грамадская актывістка нібыта лаялася, чым парушыла грамадскі парадак 

Зінаіда Міхнюк звяратае ўвагу, што суд першай інстанцыі не прыслухаўся да паказанняў сведкаў, што былі побач з жанчынай падчас затрымання, і цалкам прыняў да ведама хлуслівыя паказанні міліцыянтаў.

Свой зварот у Вярхоўны суд Зінаіда Міхнюк тлумачыць жаданнем адстаяць свой гонар: “Я займаюся грамадскай і прафсаюзнай дзейнасцю, шмат хто мяне ведае ў родным горадзе і таму абвінавачванне ў лаянцы проста зневажае мяне як асобу”. Разам з тым вялікіх спадзяванняў на тое, што судовае рашэнне будзе перагледжана, у яе няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства