viasna on patreon

У Віцебску канцэрт Вайцюшкевіча прайшоў на паддашку

2012 2012-02-27T15:26:08+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Запланаваны у Віцебскай філармоніі канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча 26 лютага быў перанесены ў прыватны клуб.

Распачынаючы вечарыну, спявак пажартаваў: “Як добра, што здараюцца такія пераносы, іначай я ніколі б у жыцці не даведаўся пра гэта ўтульнае месца”.

Клуб мае камерную сцэну, таму аб’яўлены раней прыезд WZ-аркестры не адбыўся. Нягледзячы на змену месца і часу канцэрта, зала была перапоўненая, а слухачы засталіся задаволеныя.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства