У Гародні працягваюць ціснуць на журналістаў
https://spring96.org/be/news/50305
2012
2012-02-27T14:22:00+0300
2012-02-27T14:22:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/mialieshka.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
27 лютага а 9-й раніцы незалежнаму журналісту Андрэю Мялешку патэлефанавалі на мабільны тэлефон з абласнога ўпраўлення Камітэту дзяржаўнай бяспекі і запрасілі на “прафілактычную гутарку”. Тэлефанаваўшы прадставіўся маёрам Жукавым. Мялешка запатрабаваў прадставіць яму афіцыйную позву і сказаў, што прыйдзе толькі пасля яе атрыманння.
Трэба сказаць, што Андрэй Мялешка – гэта ўжо пяты гарадзенскі сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў, якога турбуюць за апошні тыдзень з пракуратуры альбо КДБ.