viasna on patreon

Гарадзенская абласная пракуратура папярэдзіла журналіста

2012 2012-02-16T14:09:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі відэааператар Мікола  Дзятчэня атрымаў папярэджанне ад Гарадзенскай абласной пракуратуры за працу без акрэдытацыі для канала “Белсат”. У пракуратуру журналіста спачатку выклікалі па тэлефоне, але ён адмовіўся прыйсці. Учора міліцыя прынесла павестку яму дахаты.

На думку пракуратуры, некаторыя кадры з апазіцыйнай акцыі ў раённым цэнтры Свіслач, якія былі паказаныя па “Белсату”, зробленыя менавіта сябрам Міколам Дзятчэнем. Такую выснову пракурорскія работнікі робяць з таго, што журналіст знаходзіўся акурат у той час і ў тым месцы, якое і было паказана з блакітных экранаў. Як доказ яго местазнаходжання пракуратура прад’явіла зробленыя невядомымі работнікамі сілавых ведамстваў фотаздымкі.

Пасля таго, як журналіст атрымаў папярэджанне і падпісаў пратакол, дбаючыя пра законнасць пракурорскія работнікі адмовіліся даць копію гэтага дакумента папярэджанаму, хоць той настойваў на гэтым.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства