viasna on patreon

Брэсцкія дэпутаты не робяць справаздачы перад сваімі выбаршчыкамі

2012 2012-02-16T13:07:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deputackija_mescy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты дэмакратычных арганізацый Брэста вырашылі правесці маніторынг і высветліць, якім чынам жыхары рэгіёна інфармаваны пра дзейнасць у мінулым годзе мясцовага гарадского Савета дэпутатаў.

Высветлілася, што ў газету “Вечерний Брест”, адным з заснавальнікаў якой з’яўляецца гарсавет, за мінулы год ніводны з дэпутатаў не прадставіў матэрыялаў пра сваю дзейнасць у выбарачай акрузе. Больш таго, за ўвесь мінулы год гэтае выданне у сваіх  публікацыях узгадвала толькі трох асобаў у сувязі з выкананнямі імі дэпутацкіх абавязкаў. Увогуле у “Вечернем Бресте” з’яўлялася інфармацыя пра 15 чалавек, якія застаюцца дзейнымі дэпутатамі гарадскога савета, аднак у гэтых публікацыях яны прадстаўлены як службовыя асобы, а не “народныя абраннікі”.

Паколькі ў Брэсцкі гарсавет абраны 40 дэпутатаў, атрымліваецца, што большасць з іх ніяк не прыцягвала ўвагу да сваёй выбарчай дзейнасці з боку выдання, якое мае абавязак асвятляць працу дэпутацкага корпуса горада. Між тым, у адпаведнасці з артыкулам 21 Закона РБ “Аб статусе дэпутата мясцовага Савета дэпутатаў”, яны абавязаны “не радзей як два разы на год рабіць справаздачу “аб сваёй дзейнасці і ходзе выканання перадвыбарнай праграмы, аб працы Савета і яго органаў, у склад якіх ён выбраны альбо ўваходзіць згодна з пасадай”.    

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства