У Гомелі звальняюць актывіста БХД (відэа)
https://spring96.org/be/news/49959
2012
2012-02-16T11:04:49+0300
2012-02-16T11:04:49+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
У Гомелі адміністрацыя кандытарскай фабрыкі вырашыла не працягнуць кантракт з актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Андрэем Падзеруном. Кантракт з ім скончваецца 27 сакавіка 2012 года.
Прычынай звальнення стала інфармацыя, якой актывіст падзяліўся з беларускімі СМІ, пра тое, што супрацоўнікаў фабрыкі ў снежні 2012 года прымусова ў непрацоўны час выганялі на навагоднія мерапрыемствы, арганізаваныя "Спартаком".
Таксама Андрэй Падзярун распавёў СМІ, што некаторыя людзі на кандытарскай фабрыцы працуюць без санітарных кніжак, у выніку чаго могуць пацярпець пакупнікі прадукцыі.
У Гомелі звальняюць актывіста БХД (відэа)