viasna on patreon

Гомель: удзел у масоўцы за добрыя адзнакі

2012 2012-02-16T10:39:24+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chalavechki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Гомелі 14-15 лютага праходзіць міжнародны турнір па гандболу. 15 лютага на матчы «Беларусь-Расія», які адбыўся ў 18.00 у Палацы гульнявых відаў спорту прысутнічалі каля тысячы чалавек. Як скардзіліся гледачы, у асноўным маладыя людзі, і нават падлеткі, на матч яны прыйшлі далёка не з-за любові да гандболу. Па словах навучэнцаў Гомельскага дзяржаўнага машынабудаўнічага ліцэю, ім загадалі ў абавязковым парадку быць на матчы выкладчыкі навучальнай установы, паабяцаўшы ў выніку падпарадкавання добрыя адзнакі і адсутнасць праблем.

Такім жа чынам, напэўна, прысутнічалі на гандбольным матчы і навучэнцы гандлёвага каледжу, ужо не кажучы пра курсантаў інжынернага інстытута МНС.

Падтрымаць беларускую каманду міжвольныя аматары прыйшлі не з пустымі рукамі, а са сцягамі, якія ім раздалі адказныя выкладчыкі.

Дарэчы, матч «Беларусь – Расія» завяршыўся ў нічыю.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства