Клімавічы: “Калі адпусцяць палітвязняў?” (фота)
https://spring96.org/be/news/49952
2012
2012-02-16T09:32:09+0300
2012-02-16T09:32:09+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kali.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
У горадзе Клімавічы 15 лютага на дошках аб’яў, каля ўваходаў у крамы і ў пад’ездах жылых дамоў з’явіліся ўлёткі з пытаннямі да ўладаў “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі?” Акцыю ў межах кампаніі “100 пытанняў да ўлады” правялі мясцовыя актывісты “Гавары праўду”.
“Усяго мы вывеселі ў горадзе каля пяцідзесяці ўлётак, - распавядае адзін з клімавіцкіх актывістаў. – У многіх з іх задаваліся пытанні “Калі адпусцяць палітвязняў?” і “Калі нашы суды стануць незалежнымі ?”. Гэтыя пытанні сапраўды хвалююць многіх неабыякавых людзей у нашым горадзе. Клімавічы горад невялікі, думаю, шмат хто з жыхароў змогуць іх пабачыць і прачытаць”.