viasna on patreon

У Мінску разграмілі кватэру актывістаў "Еўрапейскай Беларусі"

2012 2012-02-16T09:08:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Актывістаў кампаніі Яраслава Грышчэню і Дзмітрыя Калача затрымалі каля 20-й гадзіны 15 лютага і збілі ў раёне Плошчы Перамогі, дзе яны арандуюць кватэру.

 Як паведамляе udf.by, міліцыянты, не прад'яўляючы ніякіх дакументаў правялі ператрус у кватэры. Па словах Грышчэні, у кватэры была вялікая колькасць друкаванай прадукцыі. Убачыўшы яе, міліцыянты затрымалі ўсіх прысутных і даставілі ў РУУС Савецкага раёна.

 Саміх жа Грышчэню і Калача адвезлі ў аддзяленне міліцыі Ленінскага раёна. Адтуль іх вызвалілі праз тры гадзіны без выстаўлення якіх-небудзь абвінавачванняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства