viasna on patreon

Гарадзенскія праваабаронцы будуць пікетаваць супраць катаванняў

2012 2012-02-15T14:12:32+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/katavannifota.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 15-га лютага, у Гародні рэгіянальныя праваабаронцы з розных арганізацый правялі сумесную працоўную нараду. Праваабаронцы абмеркавалі сітуацыю з правамі чалавека, якая склалася ў рэгіёне і краіне, вызначылі накірункі сумеснай дзейнасці. Асаблівую занепакоенасць у праваабаронцаў выклікалі агучаныя ў прэсе і на старонках інтэрнэту факты жудасных умоў утрымання вязняў у беларускіх месцах пазбаўлення волі.

Гарадзенскія праваабаронцы палічылі сваім абавязкам падаць заяўку ў Гарадзенскі гарвыканкам, каб правесці пікет супраць катаванняў за кратамі, каб прыцягнуць увагу насельніцтва рэгіёну да гэтай праблемы. Заяўку вырашана падаць ужо на гэтым тыдні. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства