Лісты ў абарону палітвязняў
https://spring96.org/be/news/49917
2012
2012-02-15T09:44:35+0300
2012-02-15T09:44:35+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/list-za-alesia5.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Былы палітвязень Сяргей Казакоў і нядаўна выключаны з універсітэта студэнт Аляксандр Вялітчанка накіравалі 14 лютага лісты ў Адміністрацыю прэзідэнта з патрабаваннямі тэрміновага вызвалення палітычных зняволеных Андрэя Саннікава, Змітра Бандарэнкі, Алеся Бяляцкага, Міколы Статкевіча і іншых. Маладыя людзі плануюць адпраўляць падобныя лісты да тых часоў, пакуль не атрымаюць адэкватнага ўцямнага адказу.
"Мы патрабуем перагляду спраў і вызвалення палітычных зняволеных, асуджаных па палітычных матывах. Гэтак жа мы спадзяемся на тое, што ў нашай краіне ёсць людзі якім не абыякавы лёс гэтых асоб і яны падтрымаюць нашу ініцыятыву, гэтак жа напісаўшы падобныя лісты ", - заяўляюць ініцыятары кампаніі.