Дэпутаты апраўдваюцца за папраўкі у Закон аб масавых мерапрыемствах
Ці не галоўнае пытанне, якое ставілася брэсцкімі актывістамі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” на сустрэчы з дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў Ганнай Анішчук і Ларысай Багдановіч, тычылася прынятых беларускім парламентам паправак у Закон аб масавых мерапрыемствах.
На думку сябраў апазіцыйнай партыі, гэтыя папраўкі парушаюць правы грамадзян, бо зараз фактычна немагчыма арганізаваць і правесці масавае мерапрыемстыва ў людным месцы, не атрымаўшы згоду ад улады, а тая мае шмат магчымасцяў, каб (цяпер ужо на законных падставах) забараніць любую акцыю. У прыватнасці, адна з перашкодаў, устаноўленая ўладамі для таго, каб правесці м ітынг альбо пікет, тычыцца неабходнасці сплаціць выдаткі на “абслогоўванне” гэтага мерапрыемства з боку праваахоўных органаў, супрацоўнікаў установы аховы здароўя і камунальных службаў.
Паводле Ганны Анішчук, прыняцце паправак было абумоўлена часам, бо Закон аб масавых мерапрыемствах “мусіць гарантаваць прынцыпы грамадскай бяспекі, а таксама адлюстроўваць новыя “павевы” у нашым жыцці, звязаныя са з’яўленнем інтэрнэта і інфармацыйных тэхналогій”.
Акрамя гэтага пытання актывісты “Справядлівага свету, якія ужо даўно жадалі сустрэцца з дэпутатамі, уздымалі перед імі іншыя набалелыя тэмы, якія тычыліся фармавання ўчастковых выбарчых камісій, ільготнага крэдытавання для будаўніцтва жылля і сістэмы размеркавання студэнтаў.