viasna on patreon

У Магілёве жыхароў будаўнічага трэста №12 запужвае невядомая камісія

2012 2012-02-02T19:12:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/dzviery.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Людзі з гарвыканкама ходзяць па падпісантах пад зваротамі грамадскага актывіста Аляксея Паўлоўскага, пагражаючы ім наступствамі за зробленае. Усё гэта адбываецца ў інтэрнаце па вуліцы Будаўнікоў, 7.

Пра гэта распавёў Аляксей Паўлоўскі:

“Людзі ходзяць па пакоях, прадстаўляючыся супрацоўнікамі гарвыканкама, і пытаюцца ў тых, хто падпісаўся пад маімі ініцыятывамі, ці яны гэта рабілі, ці ведаюць, што гэтага рабіць не варта і ці не баяцца яны наступстваў на працы за тое, што зрабілі. Нягледзячы на раптоўны візіт гэтых людзей, жыхары інтэрната не адмаўляюцца ад сваіх подпісаў. Іх пратэстнасць з-за гэтага толькі ўзрастае”.

Грамадскі актывіст кажа, што людзі падпісваліся пад ягонымі зваротамі да мясцовай улады супраць росту цэнаў, а таксама з просьбай адклікаць кіраўнічку Цэнтрвыбаркама Лідзію Ярмошыну са сваёй пасады. Пад першым і другім зваротамі падпісалася болей за сто чалавек.

 “У людзей ёсць канстытуцыйнае права на свабоду думкі, якім яны і карыстаюцца, а чыноўнікі яго парушаюць. Спрабуюць ціснуць на тое, што людзі жывуць у інтэрнаце дзяржаўнай арганізацыі і працуюць у дзяржаўных арганізацыях”, - адзначае Аляксей Паўлоўскі, які зараз рыхтуе зварот да чыноўнікаў з нагоды гэтага інцыдэнта.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства