viasna on patreon

Менш за адсотак чытачоў “Intex-press” глядзяць беларускія тэлеканалы

2012 2012-02-02T15:07:45+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/tv-no.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” праводзіць апытанне чытачоў на сваім сайце. На 2 лютага ў апытанні прынялі ўдзел 1 804 чалавекі, якія адказалі на пытанне газеты: “Якія тэлевізійныя каналы больш за ўсё Вы любіце глядзець?”

Толькі 0,9 % наведвальнікаў сайта “Intex-press” адказалі, што глядзяць ОНТ. Усяго 0,6 % аддалі перавагу тэлеканалу “Беларусь 1”, а 3% удзельнікаў апытання паведамілі, што больш за ўсё яны любяць глядзець тэлеканал “БелСат”. Найбольшую цікавасць у чытачоў сайта недзяржаўнай газеты выклікае тэлеканал ТНТ – 59%, НТВ – 8,3 %, РТР – 2,3 % апытаных. Каля 8% адказалі, што зусім не глядзяць тэлевізар.

“Intex-press” працягвае апытанне.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства