viasna on patreon

Баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса выклікаюць ў міліцыю

2012 2012-01-09T11:01:22+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 студзеня супрацоўнік гарадскога аддзела ўнутраных спраў маёр міліцыі Віталь Дабрачынскі ўручыў позву баранавіцкаму прадпрымальнікаму Мікалаю Чарнавусу. У дакуменце паведамляецца, што Мікалая Чарнавуса запрашаюць у кабінет № 106 ГАУС (вуліца 50 год УЛКСМ, д.1) як асобу, у дачыненні якой вядзецца адміністрацыйны працэс.

Сам Мікалай Чарнавус лічыць, што ў міліцыі, верагодна, размова пойдзе пра грамадскае аб’яднанне “Кабзар” і ягоную дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

Нагадаем, што напярэдадні Новага года старшыня Баранавіцкага грамадскага аб’яднання “Кабзар” Мікалай Чарнавус падаў заяву на пікет 25 cтудзеня. Такім чынам ён хоча праінфармаваць грамадскаць горада аб тым, што гарадскія ўлады адмаўляюцца выдзяліць памяшканне для юрыдычнага адрасу арганізацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства