viasna on patreon

Алесю Бяляцкаму адвялі 10 хвілінаў на развітаньне з бацькам (відэа)

2011 2011-12-27T15:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sviechkazhaloby.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня ў 8 гадзін раніцы праваабаронца Алесь Бяляцкі змог развітацца з бацькам, які памёр 24 сьнежня. Гэта адбылося ў менскім моргу на Даўгінаўскім тракце.

Праваабаронцу прывезлі з Жодзінскага СІЗА пад узмоцненай аховай і з аўтамабілямі суправаджэньня. Пра беспрэцэндэнтныя меры бяспекі пры развітаньні сведчыць і той факт, што тэрыторыя моргу была ачэпленая і старонніх асобаў на развітаньне не дапусьцілі. Вяліся апэратыўныя відэаздымкі.

Алесю Бяляцкаму дазволілі пабыць з бацькам каля 10 хвілін. Ён памаліўся каля труны і сказаў колькі словаў сваім блізкім. Адразу пасьля гэтага ён быў адканваіраваны назад у Жодзіна, а ахова тэрыторыі знятая.

Пра смерць бацькі Алесь даведаўся ў дзень пахаваньня, ранкам 27 сьнежня.

Віктар Усцінавіч Бяляцкі памёр 24 сьнежня на 84-м годзе жыцьця. Пахаваньне адбудзецца 27 сьнежня прыкладна ў 13 гадзін на могілках Светач каля Светлагорску (Гомельская вобласьць).

Алесю Бяляцкаму адвялі 10 хвілінаў на развітаньне з бацькам (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства