viasna on patreon

ЗАПРАШЭННЕ НА ПРЭЗЕНТАЦЫЮ

2011 2011-12-21T16:19:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-2010-f.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Аляксандра Тамковіча “Супраць плыні”, выдадзеную пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Героі кнігі – удзельнікі Плошчы-2010, асуджаныя па крымінальных абвінавачаннях, частка якіх да гэтага часу знаходзіцца за кратамі, частка – ужо на волі.

“Падзеі 19 снежня 2010 года настолькі значна ўскалыхнулі грамадства, што дагэтуль усе міфы пра так званую “беларускую памяркоўнасць” і “стабільнасць”, якія мы чуем апошнія 17 год, не больш як спроба выдаць асабістыя мары за сапраўдную рэчаіснасць. Кніга менавіта пра гэта і пра тых, хто адважыўся пайсці супраць плыні”, -- гаворыцца ў анатацыі.

Прэзентацыя адбудзецца заўтра, 21 снежня, у офісе Партыі БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3 – уваход са двара). Пачатак - у 16 гадзін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства