Асуджаных за Плошчу-2010 выклікаюць у міліцыю ўвечары 19 снежня
Некаторыя фігуранты крымінальнай справы аб «масавых беспарадках» атрымалі позвы з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю ўвечары ў панядзелак, 19 снежня. Тыя перакананыя, што ўлады хочуць нейтралізаваць удзельнікаў акцыі, якая адбудзецца ў гадавіну Плошчы.
У прыватнасці, такую позву прынеслі ў пятніцу былому кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. Ён павінен з’явіцца ў крымінальна-выпраўленчую інспекцыю Ленінскага раёна Мінска, а 18-й.
«Думаю, што гутарка зацягнецца гадзіны на тры», — выказаў здагадку Някляеў. Палітык не сумняваецца, што такім чынам яго хочуць «нейтралізаваць», каб ён не прыняў удзелу ў акцыі, якую плануюць правесці ў гэты вечар у цэнтры Мінска прадстаўнікі апазіцыі.
Па інфармацыі БелаПАН, позву
з патрабаваннем з’явіцца ў міліцыю 19 снежня, а 18-й
атрымала таксама Ірына Халіп, жонка экс-кандыдата ў прэзідэнты
Андрэя Саннікова, якая асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі
з адтэрміноўкай выканання пакарання на два гады.