viasna on patreon

Суд над Сяргеем Каваленкам чарговы раз перанесены

2011 2011-12-14T17:50:05+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Віцебскага сябра КХП БНФ судзяць паводле відэа- і фотаматэрыялаў з  інтэрнэту: паглядзеўшы відэаролік пра вывешваньне бел-чырвона-белага сцяга на даху крамы “5 элемент”, супрацоўнікі Кастрычніцкага РАУС склалі на Сяргея Каваленку адміністрацыйны пратакол. Прайшлі ўжо два судовыя пасяджэнні, чарговае адбудзецца 26 снежня.

Каб судзілі не па факту затрымання або паводле сведчаннях відавочцаў, а толькі спасылаючыся  на відэаролік, змешчаны ў інтэрнэце, -- такога ў Віцебску яшчэ не было.  У матэрыялах справы, якую разглядае суддзя Кастрычніцкага райсуду Іна Грабоўская, ёсць толькі міліцэйскі пратакол, дзе напісана, што 27 лістапада на даху крамы “5 элемент” з’явіўся нацыянальны сцяг, і дыск са спампаваным з інтэрнэту відэаролікам.

“Няхай суд паспрабуе даказаць, што на гэтым роліку – менавіта я. На пасяджэнні 14 снежня яго прагледзелі, але прамых доказаў супраць мяне ні ў суду, ні ў супрацоўнікаў міліцыі няма. Таму, верагодна, суд увесь час і адкладаюць”, -- кажа Сяргей Каваленка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства