viasna on patreon

Праваабаронца Павал Левінаў сустрэўся з начальнікам калоніі “Віцьба-3″

2011 2011-12-14T13:31:01+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/levinau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў

13 сьнежня па ініцыятыве віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава адбылася яго сустрэча з начальнікам папраўчай калёніі “Віцьба-3″ палкоўнікам Віталём Агністыкавым. Мэтай сустрэчы было высьвятленьне сытуацыі з умовамі ўтрыманьня палітвязьня Андрэя Саньнікава, які адбывае пакараньне ў гэтай калёніі. Начальнік калёніі прыняў праваабаронцу ў сваім службовым кабінэце. Ён грунтоўна адказаў спадару Левінаву на ўсе пастаўленыя пытаньні датычна знаходжаньня былога кандыдата ў прэзыдэнты ў калёніі.

Паводле словаў начальніка, ад Саньнікава скаргаў на ўмовы ўтрыманьня няма. Штотыдзень палітвязень мае магчымасьць гутарыць з начальнікам папраўчай установы і выказваць свае заўвагу і просьбы, у тым ліку і наконт умоваў утрыманьня. Падчас размовы была закранутая і тэма аб нядопуску да Андрэя Саньнікава адваката. Павал Левінаў заявіў, што забарона доступу абаронцы да свайго кліента - гэта прамое парушэньне адміністрацыяй калёніі артыкулу 62 Канстытуцыі краіны аб праве на юрыдычную дапамогу. Аднак палкоўнік Агністыкаў ухіліўся ад адказу на гэтае пытаньне.

“За правы чалавека”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства