Акцыя ў падтрымку Бяляцкага на Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека (фота)
https://spring96.org/be/news/48279
2011
2011-12-14T12:32:43+0300
2011-12-14T12:32:43+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kangr-bial-1.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Салігорскі маладафронтавец Іван Шыла правёў акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага на Кангрэсе правоў чалавека, які праходзіў у польскіх Катовіцах 8 снежня. Кангрэс быў цалкам прысвечаны праблеме правоў чалавека на постсавецкай прасторы і праводзіўся на факультэце права ўніверсітэта Сілезіі, дзе зараз і навучаецца маладзён.
Акцыю падтрымалі як шараговыя студэнты ўніверсітэту, так і вядомыя палітыкі і госці Кангрэсу з розных краін. Сярод удзельнікаў былі заўважаны былы амбасадар Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь Марыюш Машкевіч, расійскі праваабаронца Леў Панамароў, дэпутат Эўрапарламенту Марэк Мігальскі, былы ваевода Сілезіі доктар Томаш Петршыкоўскі.