Грошы за пірожныя — на дзяржаўныя выданні
https://spring96.org/be/news/48273
2011
2011-12-14T11:31:59+0300
2011-12-14T11:31:59+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/dziatlava-gimnazia.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Два разы на год вучні гімназіі № 1 г. Дзятлава арганізоўваюць кірмашы. На кірмашах дзеці прадаюць пірожныя, торты і іншыя кандытарскія вырабы, якія яны пякуць дома разам з бацькамі.
Кірмашы ў Дзятаўскай гімназіі сталі традыцыйнымі. І арганізоўваюць іх позняй вясной і ў канцы года — якраз тады, калі ідзе падпіска на рэспубліканскія выданні. Бо грошы ад выпечаных торцікаў дзеці аддаюць на… падпіску на дзяржаўныя газеты і часопісы.