Апазіцыйны актывіст Аскерка ўсьлед за Лябедзькам атрымаў 10 сутак арышту
https://spring96.org/be/news/4802
2006
2006-07-18T10:00:00+0300
2006-07-18T10:00:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Учора пасьля Анатоля Лябедзькі судзьдзя Аляксей Бычко пачаў судзіць актывіста з Барысава Анатоля Аскерку. Яго таксама затрымалі 16 ліпеня каля амбасады Расеі й пры гэтым зьбілі ды парвалі адзеньне. Вось што Анатоль Аскерка пасьпеў распавесьці перад судом для Радыё «Свабода» пра сваё затрыманьне:
"Падехаў аўтобус на вялікай хуткасьці, зь яго выскачылі зь дзесяць спецназаўцаў і адразу пачалі ўсіх хапаць. Мяне цягнулі тры амапаўцы: два за рукі й адзін за ногі, па прыступках, па асфальце. Парвалі мне кашулю ды ў аўтобусе зьбілі гэтак, што баліць бок дагэтуль".
Судзьдзя Аляксей Бычко вынес Анатолю Аскерку тое самае пакараньне, што й Анатолю Лябедзьку, 10 сутак адміністрацыйнага арышту.