viasna on patreon

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Баранавічаў у Дзень Салідарнасьці трымалі непаўнагадовых дзяцей чатыры гадзіны ў пастарунку

2006 2006-07-17T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

16 ліпеня ў Баранавічах у цэнтры гораду праводзілася штомесячная акцыя Дзень Салідарнасьці. На плошчы Леніна міліцыянтамі былі затрыманыя сямёра моладзевых актывістаў, шасьцёра з якіх непаўнагадовыя. Іх даставілі ў пастарунак і чатыры гадзіны трымалі там, склаўшы адміністратыўны пратакол толькі на паўнагадовую Юлію Харкевіч. Усіх затрыманых зьнялі на відэа, зьнялі адбіткі пальцаў, аказвалі псіхалагічны ціск: пагражалі пасадзіць у камеру, стварыць праблемы на працы ў бацькоў. Адпусьцілі непаўнагадовых толькі пасьля 12 гадзінаў начы. У адной з дзяўчат, якая мела праблемы са здароўем, быў пры сабе кардыёстымулятар, але нягледзячы на гэта, міліцыянты не пагаджаліся адпусьціць яе дадому раней. Бацькі непаўнагадовых абураныя паводзінамі міліцыянтаў і зьбіраюцца накіраваць

17 ліпеня павінен быў адбыцца суд над затрыманай Юліяй Харкевіч, але судзьдзя накіраваў пратакол на дапрацоўку ў органы міліцыі з-за наяўнасьці недакладнасьцяў і перанёс разгляд справы на нявызначаны тэрмін.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства