viasna on patreon

Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Зінаіды Міхнюк

2011 2011-12-02T00:53:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mihnuk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Зінаіда Міхнюк

Зінаіда Міхнюк

Адна з ініцыятараў у Брэсце Народнага сходу, праведзенага 8 кастрычніка, спрабавала дамагчыся адмены рашэння суду першай інстанцыі, які пакараў Зінаіду Міхнюк адміністратыўным штрафам.

Нагадаем, што брэсцкая актывістка была затрыманая яшчэ да пачатку Народнага сходу, які ладзіўся у парку воінаў-інтэрнацыяналістаў. Міліцыянты адвезлі яе ў пастарунак, пратрымалі каля трох гадзін і склалі пратакол, паводле якога Зінаіда Міхнюк нібыта лаялася, чым парушыла грамадскі парадак. Паседжанне у гэтай справе адбывалася ў судзе Маскоўскага раёну Брэста двойчы і, нягледзячы на супярэчлівыя сведчанні міліцыянтаў, актывістку суд прызнаў вінаватай і пакараў штрафам у дзве базавыя велічыні (70 тысяч беларускіх рублёў).

1 снежня Брэсцкі абласны суд пакінуў гэтае рашэнне без зменаў, разгледзеўшы скаргу Зінаіды Міхнюк літаральна за 15 хвілінаў. Сама актывістка кажа, што не мела вялікіх спадзяванняў наконт станоўчага выніку разгляду скаргі. Аднак яна гатовая звяртацца ў вышэйшыя судовыя інстанцыі. “Для мяне гэта – справа гонару, бо я займаюся грамадскай і прафсаюзай дзейнасцю, шмат хто мяне ведае ў родным горадзе, і таму абвінавачванне ў лаянцы проста зневажае мяне як асобу”,  - заявіла Зінаіда Міхнюк.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства