viasna on patreon

У Віцебскім абласным судзе разглядалі скаргу пра забарону пікетаў

2011 2011-11-28T14:45:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sudovaja_zala.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала.

Судовая зала.

Паводле судовага рашэння, тром віцебскім актывістам, якім на працягу году не дазволілі правесці ніводнага пікету, адміністрацыя Чыгуначнага раёну адмаўляла на законных падставах, што і пацвердзіў 14 кастрычніка Чыгуначны райсуд. Абскардзіць гэта не ўдалося. Але судовая калегія падкрэсліла, што новы закон пра масавыя мерапрыемствы можа паспрыяць у вырашэнні  праблем з аховай пікетаў і абслугоўваннем міліцыяй і ЖКГ.

Кіраўнік абласной арганізацыі руху "За свабоду" Хрыстафор Жаляпаў, давераная асоба Мікалая Статкевіча ў часе мінулай прэзідэнцкай кампаніі Аляксей Гаўруцікаў  і сябар КХП БНФ Ян Дзяржаўцаў тлумачылі, што адмовы з Чыгуначнай раённай адміністрацыі прыходзяць раз за разам. І факт, які разгледзеў у кастрычніку Чыгуначны раённы суд, - гэта толькі адзін здзевяці выпадкаў, калі актывістам адмовілі ў правядзенні пікету.

Раённая адміністрацыя спасылаецца на  на рашэнне Віцебскага гарвыканкаму № 881, паводле якога заяўнікі мусяць спачатку заключыць  дамовы на абслугоўванне мерапрыемства мэдыкамі, міліцыянтамі і службай ЖКГ, а потым дасылаць заяўку на мерапрыемства. Але  гэтыя службы адмаўляюцца заключаць дамовы, пакуль раённая адміністрацыя не дасць свайго дазволу.

Ад учорашняга дня, калі ўступіў у дзеянне новы закон пра масавыя мерапрыемствы, актывісты маюць пэўны “плюс”: у законе адназначна сказана, што службы хуткай дапамогі, ЖКГ і МУС не маюць права адмовіцца ад заключэння дамоваў  у чаканні рашэння райвыканкаму. Пра гэта актывістам таксама нагадалі ў Віцебскім абласным судзе, хаця судовая калегія скаргу пра ранейшыя адмовы на правядзенне пікетаў не падтрымала.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства