Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў асуджае пераслед Валянціна Стэфановіча
https://spring96.org/be/news/47800
2011
2011-11-28T13:58:48+0300
2011-11-28T13:58:48+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/absiervatoryjapaabaroniepravaabaroncau-logo.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Абсерваторыя рашуча асуджае факты судовага пераследу супраць сп. Стэфановіча, мэтай якога з’яўляецца спыненне ягонай праваабарончай дзейнасці, і заклікае прытрымлівацца стандартаў справядлівага суда”, — гаворыцца ў тэрміновай заяве Абсерваторыі па абароне правоў праваабаронцаў, распаўсюджанай напярэдадні двух слуханняў па справе аб нявыплаце Валянцінам Стэфановічам падаткаў, якія маюць адбыцца 2 снежня 2011 года.
Акрамя гэтага, Абсерваторыя “нагадвае аб паляванні на сродкі сп. Стэфановіча пачынаючы з 2008 года, калі ён быў вымушаны прадаставіць звесткі аб сваім прыбытку ў перыяд 1998-2008 гадоў, нягледзячы на тое, што ўчасна падаваў падаткаваю дэкларацыю”.