viasna on patreon

У Маладэчне за ўдзел у Народным сходзе пагражаюць “цяжкімі наступствамі”

2011 2011-11-11T13:17:17+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maladechna-stop.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Маладэчна пакуль не ўваходзіў у геаграфію гарадоў, дзе арганізоўваліся Народныя сходы. Але тым не менш, напярэдадні даты чарговых сходаў на некаторых прадпрыемствах працаўнікоў пачалі папярэджваць, што іх удзел у падобных мерапрыемствах будзе мець цяжкія наступствы.

 

Дырэктар швейнага прадпрыемства “Юнона” Уладзімір Іваноў папярэдзіў супрацоўнікаў, што ў суботу знаходзіцца на Цэнтральнай плошчы горада ім забаронена. У процілеглым выпадку яны будуць звольненыя неадкладна, у панядзелак. Многія шчыра здзіўляліся, з чым звязана такая забарона, але ніхто нічога не тлумачыў.

 

На СП “Мінскі мэблевы цэнтр” супрацоўнікам адкрыта не пагражалі, але толькі “намякалі”. У калектыве распаўсюдзілі інфармацыю, што прозвішчы ўсіх, хто з’явіцца на плошчы ў суботу, адразу стануць вядомыя дырэктару.

 

Невядома, ці быў на гэты раз загад зверху, але магчыма, што ініцыятыва “прадухіліць непатрэбныя масавыя мерапрыемствы”, сыходзіць ад саміх начальнікаў, якія вядомыя сваімі нецярпімымі адносінамі да праяў альтэрнатыўнага меркавання ў калектыве.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства