viasna on patreon

Баранавіцкія арганізатары Народнага сходу аштрафаваныя

2011 2011-11-11T12:08:48+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/syrycya-sud-1.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лістапада ў Баранавіцкім раённым (гарадскім) судзе завяршыўся суд над Віктарам Мезяком і Віктарам Сырыцам, на якіх супрацоўнік ГАУС Павал Кульгавік склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па артыкуле 23.34 КаАП за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве 8 кастрычніка.

Сёння ў судзе ў якасці сведкі выступіла Тамара Карлінская, якая падцвердзіла, што Віктар Мезяк і Віктар Сырыца сапраўды збіралі подпісы ў доме № 35/2 па вуліцы Наканечнікава і што яна сваею рукою паставіла подпіс у падпісным лісце за правядзенне мясцовага сходу 8 кастрычніка.

Суддзя Станіслаў Півавар заслухаў таксама супрацоўніцу ідэалагічнага аддзела гарвыканкама Таццяну Чырык і маёра міліцыі Паўла Кульгавіка, якія сцявярджалі, што Віктар Мезяк і Віктар Сырыца праводзілі менавіта несанкцыянаваны мітынг, а не мясцовы сход.

Грамадскія актывісты не прызналі сябя вінаватымі і сцвярджалі, што дзейнічалі ў адпаведнасці з законам “Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах”. Тым не менш, суддзя Станіслаў Півавар традыцыйна прыняў бок прадстаўнікоў улады і прыцягнуў актывістаў да адміністрацыйных штрафаў у памеры 875 тыс. руб. Кожнага.

 

 

фота:

1.Віктар Сырыца (першы злева) з сябрамі перад судом.

2. Віктар Мезяк (першы справа) у зале гарадскога суда

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства