Варшава патрабуе вызваліць палітвязняў
10 лістапада перад будынкам амбасады Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча ў Варшаве прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнямі. Яе арганізатарам выступіў офіс дэпутата Еўрапейскага парламэнта Марэка Мігальскага. У акцыі прынялі ўдзел актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», а таксама беларусы, якія пражываюць у Польшчы, перадае korespondent-wschodni.
Як
гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай ад імя офіса дэпутата, прэзідэнт Беларусі
яшчэ ў верасні даў абяцаньне вызваліць усіх палітычных зьняволеных да пачатку
кастрычніка 2011 года, а таксама арганізаваць "круглы стол" з
лідэрамі беларускай апазіцыі. Аднак
сваё абяцаньне ён не стрымаў і апазіцыянеры працягваюць знаходзіцца ў зьняволеньні
ва ўмовах, пагрозлівых іх жыцьця, адзначана ў заяве. Удзельнікі
акцыі з партрэтамі лідэраў беларускай апазіцыі, бел-чырвона-белымі сцягамі і
расцяжкай «Stop terror in Belarus" знаходзіліся перад будынкам амбасады на
працягу гадзіны.
Па
заканчэньні акцыі прысутныя падпісалі зварот да Надзвычайнага і Паўнамоцнага
Пасла Рэспублікі Беларусь у Польшчы і Генеральнаму пракурору Рэспублікі
Беларусь. У
дакуменце гаворыцца аб тым, што сусветная і еўрапейская грамадскасць сочыць за
сітуацыяй, якая склалася вакол палітвязняў Беларусі і заклікае генеральнага
пракурора неадкладна правесці расследаванне па фактах катаваньняў і бесчалавечнага
ўтрыманьня ў турмах палітычных актывістаў, і заклікае неадкладна вызваліць усіх
палітвязьняў: Андрэя Саннікава, Зміцера Бандарэнку, Мікалая
Статкевіча, Дзмітрыя Дашкевіча і Алеся Беляцкага. Удзельнікі акцыі прымацавалі
партрэты і сцягі да агароджы вакол будынка амбасады. Зварот,
запакаваны ў канверт быў апушчаны ў паштовую скрыню пры Амбасадзе Беларусі.