viasna on patreon

У Брэсце ўлады не дазволілі пікет супраць забароны пікетаў

2011 2011-11-09T12:24:36+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/chajkouski-brest.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Чайкоўскі

Віктар Чайкоўскі

Намеснік старшыні грамадскай арганізацыі “Перспектыва” Віктар Чайкоўскі падаў у суд Ленінскага раёна Брэста скаргу на дзеянні прадстаўнікоў мясцовай улады. Нагодай для складання скаргі з’явілася чарговае рашэнне гарвыканкама забараніць правядзенне пікету. Цікава, што мэтай гэтага пікету была спроба прыцягнуць увагу грамадскасці на тое, што брэсцкія ўлады сістэматычна адмаўляюць арганізатарам падобных акцый.

Як распавёў Віктар Чайкоўскі, у гарвыканкаме звычайна спасылаюцца на тое, што заяўкі ад арганізатараў пікетаў не адпавядаюць крытэрыям правядзення такіх мерапрыемстваў. “Аднак, на сам рэч, выканаць усе ўмовы, каб правесці пікет, зараз фактычна не рэальна, - лічыць Чайкоўскі. – Прынятыя законы парламентам і адпаведныя рашэнні на мясцовым узроўні ставяць на мэце ўвогуле пазбавіць неабыякавых людзей магчымасці ладзіць такія акцыі”.

 

Брэсцкі грамадскі актывіст не вельмі спадзяецца, што суд прыме справядлівае рашэнне, але лічыць, што сам разгляд гэтай справы па сутнасці можа мець плён.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства