Віктара Сырыцу будуць судзіць за Народны сход
https://spring96.org/be/news/47112
2011
2011-11-05T18:58:00+0300
2011-11-05T18:58:00+0300
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/syrycia-viktar-1.gif
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
На старшыню Баранавіцкай гарадской суполкі Руху “За свабоду” Віктара Сырыцу 4 лістапада намеснік начальніка аддзела аховы грамадскай бяспекі і прафілактыкі маёр Павал Кульгавік склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Грамадскі актывіст абвінавачваецца ў здзяйсненні правапарушэння па артыкуле 23.34 КаАП -- за арганізацыю і ўдзел у Народным сходзе 8 кастрычніка ў старым парку горада. Сакратару Народнага сходу Віктару Сырыцу адразу ўручылі не толькі копію пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні, але і позву ў суд 10 лістапада а 12 гадзіне.
Віктар Сырыца ўпэўнены ў тым, што яго будуць судзіць, каб запалохаць іншых грамадскіх актывістаў і папярэдзіць ягоны ўдзел у наступным Народным сходзе.