viasna on patreon

У Беларусь вяртаецца карная псіхіятрыя?

2011 2011-11-04T16:56:21+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падобна на тое, што беларуская дзяржава сур`ёзна занепакоілася псіхічным здароўем сваіх падданых. Гэты клопат можа выліцца ў чарговы заканадаўчы акт, які можа быць прыняты парламентам «як толькі, дык адразу». 

У "палатку" з урада на разгляд паступіў праект новай рэдакцыі закона «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі». Цяпер адпаведны закон называецца "Аб аказанні псіхіятрычнай дапамгі і гарантыях правоў грамадзян». Законапраект прадугледжвае сур'ёзныя новаўвядзенні. Напрыклад, цяпер для аказання псіхіятрычнай дапамогі неабходна атрымаць пісьмовую згоду пацыента або яго законных прадстаўнікоў.

У новай рэдакцыі прапануецца абмежавацца вуснай згодай, і даказаць, была яна ці не была, будзе проста немагчыма. Акрамя таго, да ўсталёўкі псіхіятрычных дыягназаў прапануецца прыцягнуць пракурораў: у новай рэдакцыі прадугледжана, што з іх санкцыі можа быць прызначаны прымусовы псіхіятрычны агляд людзей. У той жа час законапраект з 72 да 48 гадзін памяншае тэрмін, на працягу якога ў суд павінны паступіць дакументы для вынясення рашэння аб прымусовай шпіталізацыі пацыента ў псіхіятрычную клініку. На выхадныя і святочныя дні гэтае правіла распаўсюджвацца не будзе.

Прычыны і наступствы прыняцця такога закона euramost.org пракаментаваў старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла:

- Гэта навіна з таго таталітарнага мінулага, да якога мы вяртаемся. Гэта прыцягненне, у тым ліку, і псіхіятрыі для барацьбы з іншадумствам з мэтай выкарыстання яе ў дачыненні да актывістаў, грамадскіх і палітычных апанентаў рэжыму. Гэта шмат у чым развязвае рукі і псіхіятрам, і пракурорам, не лічачыся з правамі чалавека, з яго выбарам ўжываць такога роду дзеянні і змяшчаць для прымусовага псыхіятрычнага абсьледаваньня у псіхіятрычныя стацыянары, утрымліваць людзей там, па сутнасці, ва ўмовах няволі без усякага забеспячэння і гарантый захавання правоў чалавека.

- Якія наступствы гэта можа мець?

- Гэта можа гукнуцца змяшчэннем у псіхіятрычныя ўстановы цалкам здаровых людзей, якія выказваюць вострую крытыку і незадаволенасць дзейнай уладай, рэжымам, таму за гэтымі хітрыкамі новага закона можна схаваць што заўгодна. Гэта на руку ўладам, якія ўтрымліваюць, у тым ліку праваахоўным органам, пракурорам, якія будуць шырока выкарыстоўваць гэтую сітуацыю для змяшчэння ў псіхіятрычныя ўстановы асоб, якія не даспадобы рэжыму ці ж праяўляюць грамадска-палітычную актыўнасць. Такое было ў савецкі перыяд. Тыя, хто часта пісалі і абураліся становішчам спраў у краіне, змагаліся за правы чалавека, прыпісвалі разнастайныя дыягназы, а гэта ўжо часам і пытанне кваліфікацыі лекараў-псіхіятраў, іх маральнасці, прафесіяналізму, адказнасці за ўсталяванне падобных дыягназаў. Мы выдатна ведаем, як выкарыстоўвалася савецкая псыхіятрыя. Да гэтага мы і ідзем праз прыняцце падобных нарматыўна прававых актаў. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства