viasna on patreon

Улады адмовілі ў візе прэзідэнтцы і ганароваму прэзідэнту FIDH дзеля наведвання суда над Бяляцкім

2011 2011-11-03T15:33:04+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/fidh6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Міжнародная Федэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Парыж-Жэнева, Парыж, 2 лістапада 2011 г. – Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) рашуча асуджаюць адмову ўладаў Беларусі выдаць уязныя візы прэзідэнтцы FIDH, Суэр Белассен, і ганароваму прэзідэнту, Патрыку Бадуэну, дзеля назірання за судом над віцэ-прэзідэнтам FIDH, Алесем Бяляцкім, які ўтрымліваўся пад арыштам 4 жніўня 2011 года на абвінавачванні ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".

Даведаўшыся, што суд над Алесем Бяляцкім пачнецца 2 лістапада ў Маскоўскім раённым судзе Менска пад старшынствам суддзі Першамайскага раённага суда Сяргея Бандарэнкі, FIDH прызначыла дэлегацыю ў складзе прэзідэнткі FIDH, Суэр Белассен, галоўнага выканаўчага дырэктара Антуана Бернара, ганаровага прэзідэнта Патрыка Бадуэна і лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі міру 2003 года Шырын Эбадзі дзеля наведвання суда ў знак салідарнасці з віцэ-прэзідэнтам і звярнулася ў консульства Беларусі ў Парыжы каб атрымаць візы для дэлегацыі. Пасля гэтага консульства Беларусі папрасіла FIDH запоўніць і дадаць некалькі дакументаў, у тым ліку афіцыйнае запрашэнне ад афіцыйна зарэгістраванай у Беларусі арганізацыі, ліст ад французскага міністэрства замежных спраў у падтрымку візавых заявак, і рэкамендацыйны ліст непасрэдна ад суддзі Сяргея Бандарэнкі. Такія дакументы не ўваходзяць у афіцыйны пералік дакументаў, неабходных для атрымання візы, які змешчаны на сайце консульства Беларусі.

31 кастрычніка 2011 года былі дасланыя дзве тэрміновыя заяўкі на атрыманне віз замест папярэдніх чатырох, ад імя прэзідэнта і ганаровага прэзідэнта FIDH. Консульства Беларусі пазней паведаміла прадстаўнікам FIDH, што будзе цяжка выдаць запрошваемыя візы, паколькі да 1 лістапада 2011 неабходна апрацаваць больш за 200 заявак, ад двух каманд французскіх спарцменаў і групы журналістаў. Аднак, згодна з афіцыйным штампам, пастаўленым у пашпарты прадстаўнікоў FIDH, беларускія ўлады не задаволілі заяўкі 31 кастрычніка, без указання прычын.

Абсерваторыя прымае да ведама гэтую адмову беларускіх уладаў выдаць візы прэзідэнту і ганароваму прэзідэнту FIDH і лічыць гэта яшчэ адным прыкладам пастаяннага парушэння правоў праваабаронцаў і абуральнай дэманстрацыяй страху, што незалежнае назіранне за судом над Алесем Бяляцкім будзе мець сваім вынікам паведамленні аб парушэннях належнага адпраўлення правасуддзя.

Абсерваторыя заклікае ўлады выконваць абавязацельствы Беларусі па артыкуле 1 Дэкларацыі ААН аб праваабаронцах, у якім гаворыцца, што «кожны мае права, адзінаасобна і ў аб’яднанні з іншымі, заахвочваць і імкнуцца абараняць і ажыццяўляць правы чалавека і асноўныя свабоды на нацыянальным і міжнародным узроўнях". Абсерваторыя заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага і  неадкладна зняць усе абвінавачванні супраць яго, паколькі як яго затрыманне і судовы пераслед, падаюцца скіраванымі на спыненне яго праваабарончай дзейнасці.

Для атрымання дадатковай інфармацыі па гэтым выпадку, глядзіце: http://freeales.fidh.net/

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства