viasna on patreon

Заява віцэ-старшыні Front Line ў сувязі з судом над Алесем Бяляцкім

2011 2011-11-03T14:45:46+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/frontline-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дублін, Ірландыя, 2 лістапада 2011. Суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім пачаўся ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска.  Віцэ-старшыня Front Line Эндру Андэрсан застаўся ў Дубліне, пазбаўлены магчымасці наведаць ў Беларусь каб сустрэцца з членамі сям'і Бяляцкага ды яго калегамі з Праваабарончага Цэнтра “Вясна”.

Алесь Бяляцкі быў абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Яму пагражае да сямі гадоў зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Многія лічаць крымінальную справу супраць яго сфабрыкаванай. Алесь Бяляцкі з’яўляецца старшынём Праваабарончага цэнтра "Вясна", адной з найбуйнейшых праваабарончых арганізацый Беларусі, якая займаецца абаронай і заахвочваннем палітычных, культурных і сацыяльных правоў. Ён таксама з'яўляецца віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі па правах чалавека (FIDH). Бяляцкі быў арыштаваны 4 жніўня 2011 года і абвінавачаны ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Беларускія ўлады адмаўлялі “Вясне” ў рэгістрацыі з 2003 года, і прымалі ўсё больш жорсткія меры дзеля ўціску свабоды сходаў і асацыяцый.

Front Line заклікае міжнародную супольнасць дамагацца неадкладнага вызвалення Бяляцкага і зняцця ўсіх абвінавачванняў з яго, а міжнародныя СМІ – асвятляць гэтую гісторыю з краіны, звычайна называнай "апошняй дыктатурай Еўропы".

Эндру Андэрсан, даведаўшыся пра адмову ў выдачы ўязной візы, выступіў з відэазваротам з Дубліна, у якім заявіў: "Няспынныя спробы пераследу любога, хто выступае ў абарону правоў чалавека ў Беларусі з’яўляюцца знакам адчаю з боку беларускіх уладаў”.

Front Line будзе рабіць усё магчымае дзеля назірання за ходам судовага працэса нягледзячы на спробы беларускіх уладаў схаваць за кулісамі тое, што высвятляецца падчас суда.


Відэазварот можна паглядзець тут:

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства