viasna on patreon

Газету “УзГорак” выкінулі з сеткі крамаў “БелМаркет”

2011 2011-11-03T14:44:34+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/uzgorak.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Незалежную газету “УзГорак” больш не будуць прадаваць праз гандлёвую сетку “БелМаркет”. Такое рашэнне прынялі ў галаўным офісе ў Менску. Рэдактарцы газеты Галіне Буднай адмовіліся назваць прычыну па якой у аднабаковым парадку скасавана дамова.

Дагэтуль выданне паспяхова прадавалася цягам некалькіх месяцаў. Як адзначаюць у рэдакцыі газеты – “УзГорак” не пазбягае магчымасці аб’ектыўна паказваць мясцовае жыццё такім, якое яно ёсць. Таксама на старонках газеты адбываецца войстрае асвятленне агульнанацыянальных праблем. Гэта магло і стаць прычынай адмовы ў распаўсюдзе выдання.

Незалежную газету можна набыць у іншых месцах – горацкіх крамах “Фея”, “Перекресток”, ва ўсіх кіёсках сеткі “Белсаюздрук” і паштовых аддзяленнях Горак, Дрыбіна і Мсціслава.

Рэдакцыя газеты звяртаецца да ўсіх грамадзянаў з просьбая праявіць салідарнасць і падпісацца на выданне.

Трэба адзначыць, што “УзГорак” з’яўляецца адзінай незалежнай зарэгістраванай газетай у Магілёўскай вобласці. Зарэгістравана была газета актывістам Эдуардам Брокаравым у 2009 годдзе. Наклад выдання складае 1000 асобнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства