Новы сайт аб палітзняволеных у Беларусі
Праваабаронцы з “Вясны” стварылі адмысловы сайт, прысьвечаны палітзняволеным Беларусі. Асноўная мэта старонкі – распаўсюд інфармацыі сярод суайчыньнікаў пра наяўнасьць у краіне палітвязняў. На сайце palitviazni.info ужо разьмешчаныя біяграфіі тых палітвязьняў, якія і цяпер знаходзяцца ў месцах пазбаўленьня волі.
На сайце будуць рэгулярна зьмяшчацца навіны, прысьвечаныя палітычным зьняволеным.
Стваральнікі сайту заклікаюць усіх, хто зьведаў крымінальны перасьлед па палітычных матывах, дасылаць інфармацыю пра сябе (біяграфію і кароткую храналогію крымінальнага перасьледу) на наступны адрас электроннай пошты: info@palitviazni.info. Распрацоўшчыкі старонкі гатовыя размясьціць спасылкі на актуальныя блогі палітзняволеных, якія ўжо выйшлі на волю.