Палажанку папярэдзілі наконт выезду за мяжу
Намесніцу старшыні зарэгістраванага ў Чэхіі «Маладога Фронта» Насту Палажнку сёння без удкаладнення прычын выклікалі ў міліцыю.
-Мяне ў чарговы раз
папярэдзілі пра тое, што я не маю права выязджаць за межы
краіны.- паведаміла Палажанка «НН». — Я студэнтка Еўрапейскага
гуманітарнага ўніверсітэта, і на сесіі мушу ездзіць за мяжу. Калі мне выносілі
прысуд, суддзя ўдакладніла, што права на выезд я маю. Начальнік
Першамайскага РУУСа сёння прадэманстраваў мне ўказ, паводле якога людзі,
асуджаныя на ўмоўны тэрмін і тыя, каму прысуджаны папраўчыя працы,
не маюць права выезду з краіны на ўвесь тэрмін пакарання. Гэта
ўжо не першы выпадак, калі ўказ апынаецца вышэйшым за закон. Мы будзем
разбірацца, а пакуль мяне папярэдзілі, каб я не здзіўлялася,
калі мяне здымуць з цягніка. Да гэтага ў мяне чарговы раз узялі
адбіткі пальцаў — мы з сябрамі жартуем, што з такой
колькасцю знятых адбіткаў ужо можна трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса.