viasna on patreon

Адбыўся марафонскі забег Уладзіміра Малея ў абарону Алеся Бяляцкага

2011 2011-10-10T14:50:43+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/maliej-marafon-2011.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уладзімір Малей падчас 28-га Міжнароднага марафонскага забегу

Уладзімір Малей падчас 28-га Міжнароднага марафонскага забегу

Юрыст-праваабаронца Уладзімір Малей прыняў удзел у 28-ым Міжнародным марафонскім забегу на 10 кіламетраў падчас “Дажынак” у Маларыце 8 кастрычніка. Актывіст быў апрануты ў чорную майку з выявай арыштаванага кіраўніка рэспубліканскага праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і надпісам “Свабоду Алесю Бяляцкаму”.

У такую ж майку быў апрануты і другі бягун - Васіль Матусевіч, які пераадолеў  марафонскую дыстанцыю ў 42 кіламетры за 4 гадзіны.

Такім чынам грамадскія актывісты хацелі прыцягнуць увагу насельніцтва да праблемы палітзняволеных у Беларусі, сярод якіх і Алесь Бяляцкі, якога неабходна вызваліць з-пад варты.

У марафоне прынялі ўдзел бегуны з Украіны і розных куткоў Беларусі.

За мерапрыемтсвам сачыла шмат міліцыі, вялася відэаздымка.

 

Уладзімір Малей з унукам Жэнем
Уладзімір Малей і старшыня Маларыцкага клуба аматараў бегу “Маладосць” Аляксандр Лядзінскі

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства