viasna on patreon

Мінская пракуратура не задаволіла скаргу магілёўскага праваабронцы

2011 2011-10-10T14:14:40+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/buhiel.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Праваабаронца Барыс Бухель (Магілёў)

Барыс Бухель абскарджваў незадавальненне свайго паручальніцтва за праваабаронцу Алеся Бяляцкага, які з 4 жніўня знаходзіцца пад вартай. У паручальніцтве Барыс Бухель хадайнічаў аб змяненні яму меры стрымання. 

Пракуратура палічыла, што мера стрымання ў дачыненні да Алеся Бяляцкага выбрана з улікам здзейсненага злачынства і высветленых па яго справе акалічнасцяў і падстаў для яе змены няма.

Пастанова ж следчага УДФР спадарыні Касынкінай ад 2 верасня 2011 года аб адмове ў задавальненні хадайніцтва вынесена “абгрунтава і адмене не падлягае”.

Праваабронца Барыс Бухель лічыць, што падставаў утрымліваць Бяляцкага ў турме няма.

“Ён шмат разоў мог з’ехаць з краіны, аднак гэтага не зрабіў, бо не адчувае сябе вінаватым. Зараз справа перададзена ў суд, таму абскарджваць надалей адмову ў хадайніцтвах няма сэнсу. Лічу, што гэта выключна палітычнае затрыманне”, - гаворыць Барыс Бухель.

Нагадаем, што за Алеся Бяляцкага падпісала хадайніцтвы больш за 1 000 чалавек. Сярод іх вядомыя палітычныя дзеячы як Беларусі, так і замежжа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства