viasna on patreon

Гародня: за акцыю ў падтрымку Алеся Бяляцкага аштрафаваны праваабаронца Віктар Сазонаў

2011 2011-10-10T13:03:13+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sazonau_viktar.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Віктар Сазонаў

Праваабаронца Віктар Сазонаў

Сёння, 10 кастрычніка, у судзе Ленінскага раёну Гародні прадоўжыўся разгляд адміністратыўнай справы мясцовага праваабаронцы Віктара Сазонава.

Нагадаем, што Віктар Сазонаў быў затрыманы 23 жніўня ў час раздавання жыхарам гораду над Нёманам адмысловых бюлетэняў і ўлётак пра ўтрыманне за кратамі лідэра праваабарончай арганізацыі «Вясна» Алеся Бяляцкага. У той жа дзень у працоўным памяшканні Сазонава быў праведзены ператрус, забраныя два сістэмныя блокі кампутараў, кашулькі з выявай Бяляцкага, розныя інфармацыйныя выданні, праваабарончая літаратура. Пазней быў складзены пратакол па артыкуле адміністратыўнага кодэксу нібыта за незаконны выраб і незаконны распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі.

Судовы разгляд справы суддзёй Ксеніяй Стасюкевіч пачаўся яшчэ 21 верасня, але быў перанесены ажно на 10 кастрычніка. Сёння Віктара Сазонава засудзілі да штрафу – ён мусіць выплаціць 21 базавую велічыню. Праваабаронца не згодзен з такім прысудам, ён лічыць, што паводле Канстытуцыі кожны грамадзянін краіны мае права на атрыманне і вольны распаўсюд інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства