У Берасці распачынаецца суд за “Зварот хрысціянкі”
10 кастрычніка ў судзе Брэсцкага раёна пачынаецца судовы працэс аб прызнанні экстрэмісцкай кнігі Алены Гнаук «Асобнае меркаванне або зварот хрысьціянкі». Крымінальная справа распачатая па прадстаўленні старшыні КДБ генерал-лейтэнанта Вадзіма Зайцава. Матэрыялы ў суд накіравала пракуратура Брэсцкай вобласці.
Сваю кнігу Алена Гнаўк прыкладна паўгады таму надрукавала за ўласныя сродкі накладам 200 асобнікаў і накіравала ў якасці дару ва ўсе ўладныя структуры Беларусі – практычна ва ўсе міністэрствы, сілавыя ведамствы, Вярхоўны Суд, у Генеральную пракуратуру, у Адміністрацыю прэзідэнта.
Паводле аўтаркі, у кнізе яна прапаноўвае «іншы, альтэрнатыўны шлях развіцця беларускага грамадства на аснове прымірэння народа і прэзідэнта, вынікам якога будзе з'яўляцца стварэнне Камітэта нацыянальнага згоды і перадача ўлады нявыбранаму лідэру, які б задаволіў два супрацьлеглыя бакі».