viasna on patreon

У суботу - на працу

2011 2011-10-07T14:54:31+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/navapolack.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Вядомы ў Наваполацку дэмакратычны актывіст Уладзімір Кунцэвіч, інжынер-тэхнолаг завода «Палімір», быў сёння нечакана апавешчаны пра тое, што заўтра, 8 кастрычніка, у яго працоўная субота.

Згодна з загадам па прадпрыемству, актывіст павінен выйсці на працу ў выходны дзень «у сувязі з вытворчай неабходнасцю». Па словах актывіста, ніякай аварыйнай сітуацыі на прадпрыемстве няма, і праца, якая будзе праводзіцца заўтра, магла б быць выканана ў працоўным парадку.

Нечаканы загад аб працоўнай субоце Кунцэвіч наўпрост звязвае з правядзеннем у Наваполацку Народнага сходу.

- Я не з'яўляюся арганізатарам Народнага сходу ў Наваполацку, але, мабыць, начальства вырашыла забяспечыць мой поўны няўдзел у дадзеным мерапрыемстве, - заявіў актывіст.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства